Крыху пахаладае: якім будзе надвор'е ў пачатку тыдня

05/05/2024 - 09:59

Мы дачакаліся навальніцу ў пачатку мая!

Навальніцу ў пачатку мая абяцаюць беларускія сіноптыкі. Паводле прагнозу Гідраметцэнтра, моцныя ліўні і навальніцы абрынуцца на некаторыя раёны Беларусі ўжо ў панядзелак, 6 мая. На Беларусь пачне перамяшчацца няўстойлівая паветраная маса з Заходняй Еўропы. Днём месцамі будзе моцны вецер з парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5..+ 11 °С, максімальная днём +16..+ 22°С. Яшчэ цяплей па паўднёвым усходзе: там да +25°С.

А ў аўторак, 7 мая, чакаем прахалодныя паветраныя масы з поўначы Еўропы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5..+ 10°С, у паўднёвых раёнах рэспублікі да +13°С. Па поўначы халадней — усяго +2 +4°С. Днём паветра прагрэецца да +8°С на поўначы і да +17°С на поўдні Беларусі.

У сераду, 9 траўня, абыдзецца без дажджоў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1..+ 5°С, а месцамі чакаюць нават начныя замаразкі! Максімальная тэмпература днём ад + 8°C па паўночным усходзе да +17 °C па паўднёвым захадзе Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі