На адкрыты працэс над Бабарыкам не акрэдытавалі журналістаў недзяржаўных СМІ

16/02/2021 - 15:02

На адкрыты працэс над палітвязнем Віктарам Бабарыкам па "справе Белгазпрамбанка" не акрэдытавалі журналістаў недзяржаўных СМІ. Адмовілі ў прысутнасці БелаПАН, TUT.by, Naviny.by, Onliner, "Беларусы і рынак". Нібыта няма месцаў. Але на працэсе будуць прадстаўнікі беларускіх дзяржаўных і расійскіх медыя. Пазней з'явілася тлумачэнне прэс-службы Вярхоўнага суда.

"Акрэдытаваны 20 чалавек, галоснасць будзе забяспечана", — адказала прэс-сакратарка Вярхоўнага суда Юлія Ляскова журналістам выдання "Беларусы і рынак". Пра тое, што судовае разбіральніцтва будзе адкрытае, Ляскова напісала ў аўторак у Facebook, прапанавала дасылаць заяўкі. Прадстаўнікі згаданых недзяржаўных СМІ рабілі шматлікія спробы акрэдытавацца.

Працэс над Віктарам Бабарыкам распачнецца 17 лютага ў судзе Маскоўскага раёна Мінска, пачатак паседжання — у 11:00. Яго вінавацяць у атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і "адмыванні" грошай. Бабарыка сваёй віны не прызнае.

Топ-менеджары банка Кірыл Бадзей, Сяргей Дабралет, Аляксандр Ільясюк, Дзмітрый Кузьміч, Сяргей Шабан (іх вінавацяць у "атрыманні хабару арганізаваннай групай у асабліва буйным памеры") і заснавальнік ТАА "Актыўлізінг" Віктар Кабяк (яго вінавацяць у дачы хабару ў буйным памеры) пайшлі на здзелку са следствам. Віктар Бабарыка на здзелку не пайшоў (як і Аляксей Задойка).

Бабарыка знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі