На абаронцаў Курапатаў, на якіх наехала аўто, склалі пратаколы

14/06/2018 - 08:37

На абаронцаў Курапатаў, на якіх наехала аўто, склалі пратаколы за стварэнне аварыйнай сітуацыі на дарозе. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў адзін з пацярпелых Яўген Батура.

"З пацярпелых усе раптам аказваюцца парушальнікамі, і складаюцца пратаколы "за стварэнне аварыйнай абстаноўкі". Дурдом поўны", — напісаў хлопец.

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося ўвечары 13 чэрвеня. "Мазда" з расійскімі нумарамі наехала на двух абаронцаў Курапатаў. Аднаго з іх машына нават працягнула на капоце. 

У "Маздзе", як выявілася, ехалі колішняя вядоўца тэлеканала "Беларусь 3" Стэла Чыркова і яе муж, прадпрымальнік Іван Ермакоў

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі