У МЗС Беларусі трэці пакет санкцыяў ЕС, прыняты 17 лістапада, называюць "зусім дурным, недальнабачным і ва ўсіх адносінах недасканалым рашэннем". Такую характарыстыку даў яму прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Па яго словах, такія крокі ніколі не дасягалі сваёй мэты раней і не дасягнуць яе і цяпер: "Звычайная спроба вонкавага ўмяшання ва ўнутраныя справы незалежнай дзяржавы, аб падтрымцы суверэнітэту якой так любяць размаўляць нашы еўрапейскія партнёры. Таксама ўжо няма сумневаў, што на справе гэтыя крокі накіраваныя і супраць інтарэсаў простых беларусаў".
Глаз заявіў, што афіцыйны Мінск падрыхтаваў ужо меры ў адказ на еўрапейскія санкцыі: "Нашы меры ў адказ ужо падрыхтаваныя. Некаторыя з іх даволі адчувальныя. Хай асобныя еўрапейскія апаненты потым не дзівяцца і не спрабуюць перакладаць віну".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.