Мясніковіч у Парыжы зрабіў фота з Макронам

13/11/2018 - 13:58

На сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі з'явіліся фотаздымкі з візіту яго старшыні Міхаіла Мясніковіча ў Францыю. 11 лістапада прайшлі афіцыйныя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-м угодкам з часу заканчэння Першай сусветнай вайны. Як паведамляла Еўрарадыё, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон запрашаў Аляксандра Лукашэнку, але ў выніку паехаў Мясніковіч. У яго была кароткая размова з французскім прэзідэнтам, яны зрабілі фота на памяць.

Фота: sovrep.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі