Мужчына не дачакаўся высадкі з самалёта і выйшаў на яго крыло (відэа)

03/01/2018 - 12:40

Мужчына не дачакаўся высадкі з самалёта і выйшаў на яго крыло. Як піша сайт ria.ru, 57-гадовы грамадзянін Польшчы прыляцеў рэйсам ірландскай авіякампаніі Ryanair з Лондана ў Малагу і змог адчыніць аварыйны люк. Справа ў тым, што высадка пасля прызямлення зацягнулася. Усе пасажыры чакалі ў салоне, а паляк — на крыле разам са сваімі рэчамі. Праз нейкі час бортправаднікі пераканалі мужчыну вярнуцца ў самалёт.

Па адной з версій, пасажыр — астматык, падчас палёту неаднаразова карыстаўся інгалятарам. Ён прасіў яго хутчэй выпусціць з самалёта, а калі атрымаў адмову, вырашыў выйсці самастойна.

Вядома, што паляк быў затрыманы. Яго справу разгледзяць улады Іспаніі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі