Музейны квартал у Мінску адкрыецца для наведвальнікаў у 2028 годзе

08/10/2026 - 10:13

Што чакае наведвальнікаў? / planetabelarus.by

Музейны квартал у Мінску адкрыецца для наведвальнікаў у 2028 годзе. Пра гэта расказала генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Ірына Мацяс, пішуць «Мінск-Навіны».

Па яе словах, пасля мадэрнізацыі ў музея з'явяцца дадатковыя экспазіцыйныя плошчы, зала для лекторыя і новыя фондасховішчы. У абноўленай прасторы будуць улічаны сучасныя стандарты інклюзіўнасці, каб зрабіць яе зручнай для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Неабходнасць у пашырэнні, як адзначыла гендырэктар, звязана ў тым ліку з ростам калекцыі. Толькі за апошні год фонды папоўніліся на 5 600 твораў беларускага мастацтва. Цяпер збор налічвае больш за 40 тыс. экспанатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі