МУС Украіны: У машыне Шарамета спрацавала самаробная бомба

20/07/2016 - 09:35

У машыне, за рулём якой быў загінулы Павел Шарамет, спрацавала выбуховае прыстасаванне магутнасцю 400-600 грамаў у трацілавым эквіваленце. Імаверна, гэта была бязблокавая самаробная бомба з дыстанцыйным кіраваннем або з затрымкай. Такую папярэднюю інфармацыю апублікаваў у сваім фэйсбуку дарадца міністра ўнутраных справаў Украіны Заран Шкірак.

Па яго словах, працягваюцца следчыя дзеянні, на месцы працуюць эксперты і выбухатэхнікі. Адпрацоўваюцца ўсе магчымыя версіі жорсткага злачынства. Раней кіраўніцтва Нацыянальнай паліцыі Украіны і генпракуратура назвала здарэнне забойствам.

Журналіст беларускага паходжання Павел Шарамет загінуў сёння, 20 ліпеня ў цэнтры Кіева. Прыкладна ў 7.45 спрацавала бомба ў машыне, за рулём якой ён знаходзіўся. Аўтамабіль належаў кіраўніцы незалежнага выдання “Украінская праўда” Алёне Прытуле. Яе ў момант выбуху ў салоне машыны не было.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі