МУС: мігрантаў з Украіны стала прыязджаць у Беларусь утрая менш

26/05/2016 - 15:37

Мігрантаў з Украіны стала прыязджаць у Беларусь утрая менш. Прычына — спыненне баявых дзеянняў на Данбасе. Пра гэта паведаміў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун. Паводле яго слоў, цяпер у нашу краіну прыязджаюць грамадзяне Украіны, якія маюць тут сваякоў, інфармуе sputnik.by.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка паведаміў, што ў 2014 годзе вымушаных мігрантаў з Украіны было амаль 18 тысяч, летась — 14 тысяч. У 2015-м на працу ў Беларусь прыехалі з Кітая 7225 чалавек, з Расіі — 2209, з Узбескістана — 1707, з Турцыі — 656, з Літвы — 637, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі