Можаце паслухаць беларускія казкі — Акадэмія навук зрабіла вельмі круты праект

21/03/2026 - 14:28

На сайце пазначаныя і імёны апавядальнікаў

Акадэмія навук запусціла сайт з беларускімі народнымі казкамі. Іх можна не толькі пачытаць, але і паслухаць. Што важна, агучваюць казкі не акцёры — на сайце выкладзеныя арыгінальныя запісы этнографаў, якія збіралі тэксты па ўсёй краіне. Таксама можна паглядзець, хто распавёў казку і дзе жыў апавядальнік.

На сайце прадстаўлены запісы казак, якія збіраліся супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі з канца 1960-х да 2000-х гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі