Галоўстат распавёў пра працуючых мінчан / LookByMedia
У Мінску ў 2025 годзе працавала 691,3 тыс. чалавек, большасць з іх — жанчыны. З іх моладзі да 31 года — 22%, а працуючых пенсіянераў — 14,2%. Такія дадзеныя прыводзіць Галоўстат.
На канец 2025 года колькасць працуючых жанчын склала 396,7 тыс. чалавек (57,4% ад агульнай колькасці занятых), мужчын — 294,7 тыс. чалавек (42,6%).
Самы высокі працэнт жанчын — у ахове здароўя і сацыяльных паслугах: 85,5% ад усіх работнікаў галіны. На другім месцы — адукацыя: 81%.
Мужчыны пераважаюць у арганізацыях будаўніцтва (83,1%), транспартнай дзейнасці, складзіраванні, паштовай і кур’ерскай дзейнасці (60,4%), прамысловасці (57,7%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут