МПЗ "адклікала" падатак на дапамогу ахвярам Халакосту

21/06/2017 - 11:28

У аўторак 20 чэрвеня толькі лянівы не напісаў пра тое, што беларускае МПЗ прыдумала чарговае дзіва. Выжылыя ахвяры Халакосту 90-гадовыя габрэі атрымалі паперкі з інспекцый, у якіх ім прапанавалі заплаціць падатак з кошту дабрачынных паслуг, што прадастаўляюць ім "Хеседы". Гэтая кампанія з'яўляецца рэгіянальным аддзяленнем амерыканскай арганізацыі "Джойнта", якая дапамагае габрэям.

У гэты ж дзень, напрыклад, у Мазырскім "Хесэдзе", кліентам якога даслалі ўведамленні, ад каментарыяў адмаўляліся. Маўляў, мы вырашаем гэтую праблему, і спадзяемся, што ўсё будзе добра. Пазней МПЗ апублікавала ў сябе на сайце доўгае тлумачэнне "Пра электронныя сертыфікаты падатковага рэзідэнства", з якога асабліва нічога не зразумела. Але ў галаўным офісе "Хэсед-Рахамім" у Мінску Святлана Маршак нас парадавала: падатак плаціць не трэба:

"Нам даслалі тлумачэнне, што кліенты, якія атрымліваюць праграму "уход на даму" падатак плаціць ужо не будуць. Гэта паслуга каштуе найдаражэй, і яна вызваляецца ад падатку. Праграма ўключае ў сябе заробак патранажнага працаўніка, з якога ўжо выплочваецца падаходны падатак. Гэта нас вельмі парадавала, бо без паслугі нельга абысціся. Наконт атрымання сродкаў асабістай гігіены і карыстання праграмай SOS, калі аказваецца дапамога ў пакупцы пральнай машыны ці газавай пліты, падатак, тэарэтычна, будзе налічвацца, але ёсць магчымасць, што ў індывіндуальным парадку чалавек зможа вызваліцца ад гэтай выплаты ― яму дапамогуць альбо блізкія, альбо валанцёры".

Па словах Святланы Маршак, у "Хесэда" ёсць таксама праграма дапамогі для пакупкі прадуктаў. Пад яе чалавеку адкрываюць банкаўскую карту ў "Беларусбанку" і пералічваюць грошы без абкладання падаткам. Калі ж прадукты прыносяць чалавеку, які патрабуе дапамогі, на дом, за гэта трэба плаціць падатак. Аднак арганізацыя ўжо перавяла большасць сваіх кліентаў "на карткі".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі