Мітрапаліт Павел не будзе атрымліваць беларускі пашпарт, бо “дазволіў Лукашэнка”

07/10/2016 - 08:54

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел не будзе атрымліваць беларускі пашпарт. Пра гэта ён паведаміў карэспандэнту Еўрарадыё падчас наведвання Палаты прадстаўнікоў, дзе сёння праходзіць сустрэча дэпутатаў старога і новага склікання.

Мітрапаліт адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка дазволіў яму не атрымліваць беларускае грамадзянства, бо для расіяніна гэта не абавязкова.

22 верасня адбылася сустрэча кіраўніка Беларусі з Сінодам БПЦ, на якой было заяўлена, што святарамі павінны быць беларусы. Мітрапаліт Павел першы чалавек у БПЦ, якога прызначыла РПЦ. Пры гэтым у адпаведнасці з законам “Аб свабодзе сумлення ў рэлігійных арганізацыях” ён павінен прыняць беларускае грамадзянства.

Да служэння ў Беларусі мітрапаліт Павел прыступіў 25 снежня 2013 года. У пачатку 2014 года ён заяўляў, што гатовы стаць беларускімі грамадзянінам.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі