Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне ўзначаліць Вольга Зазулінская

09/08/2026 - 16:51

Вольга Зазулінская / LookByMedia

Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне ўзначаліць Вольга Зазулінская, якая да 9 жніўня займала пасаду прадстаўніцы АПК па сацыяльных пытаннях. Ужо былая кіраўніца Місіі Святлана Шаціліна працягне працу ў Каардынацыйнай Радзе.

Часова выконваць абавязкі прадстаўніцы АПК па сацыяльных пытаннях будзе Юлія Міцкевіч.

Пра кадравыя перастаноўкі на закрыцці канферэнцыі "Новая Беларусь" абвясціла лідарка дэмсіл Святлана Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі