Мінус 407 тысяч за 10 гадоў: як у Беларусі скарачаецца колькасць працуючых

29/10/2023 - 09:53

Прадпрыемства ў Беларусі / Еўрарадыё

За 10 гадоў у Беларусі на 407 тысяч паменела занятых у эканоміцы. Па статыстыцы на верасень 2023 года іх засталося ўсяго 4 млн 138 тысяч.

Гэты працэс прадказальна паскараецца апошнім часам. За апошнія чатыры гады колькасць працуючых зменшылася на 192 тысячы. Глядзіце: у верасні 2019 іх было 4,33 млн.

Гэта толькі па афіцыйным даным, якія публікуе Белстат.

Колькасць працуючых скарачаецца ў выніку натуральнай смертнасці (тут "дапамог" COVID-19) і працоўнай міграцыі. Таксама адыгрывае сваю ролю старэнне насельніцтва.

Улады Беларусі ўзнялі пенсійны ўзрост на тры гады — з 55 да 58 гадоў у жанчын і з 60 да 63 гадоў у мужчын. Гэта "вярнула" ў эканоміку нейкую колькасць працуючых, але не змагло пераламіць агульную тэндэнцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі