"Мінскводаканал" заяўляе, што вада ў трубах ужо адпавядае санітарным нормам

25/06/2020 - 06:18

УП "Мінскводаканал" паведамляе, што ўсю ноч працягваліся прафілактычныя работы ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах.

"Якасць вады ў магістральных сетках і ў раённых помпавых станцыях цалкам адпавядае патрабаванням санітарных правілаў і нормаў", — заяўляюць на прадпрыемстве.

Пры гэтым у "Мінскводаканале" прызнаюць, што вада з пахам яшчэ ідзе. Для таго, каб яе хутчэй вывесці з труб, рэкамендуецца зранку выкарыстоўваць ваду на гаспадарча-бытавыя патрэбы або зліваць яе на працягу 10-15 хвілін.

Раней паведамляася, што за гэтыя аб'ёмы вады плата спаганяцца не будзе.

Між тым мінчукі пішуць, што рэзкі пах вады адчуваецца не толькі ў тых раёнах, дзе было ўчора — Каменная Горка, Сухарава, Паўднёвы Захад, Малінаўка. У сацсетках адзначаюць кепскі пах вады ў раёне Грушаўкі, Нямігі і вакзала. 

Паводле звестак на 6 раніцы 25 чэрвеня, цыстэрны з пітной вадой знаходзяцца:

Рафіева 109,
Лынькова 27-29,
Якубоўскага 34,
Шаранговіча 34,
Пушкіна 38,
Прытыцкага 54,
Бурдзейнага, 25.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі