"Мінскія падпольшчыкі" ўзламалі сайт "Беларуськалія"

16/08/2022 - 07:09

Сайт "Беларуськалія" ўзламалі раніцай 16 жніўня. 

На ім з'явіўся зварот ад імя "мінскіх падпольшчыкаў". Аўтары звяртаюцца да аб'яднаных штабоў супраціву Беларусі, актывістаў мірнага пратэсту, адміністратараў "дваровых чатаў" і сілавікоў. Яны заяўляюць, задача беларускага народа на сёння — "выжыць, прычым без страт людзей і тэрыторый, пазбягаючы ўдзелу ў любых войнах". У гэтым, як мяркуюць аўтары звароту, беларусам не дапамогуць ні Лукашэнка, ні Расія, ні Захад, ні беларуская апазіцыя з дыяспарай.

У звароце гаворыцца, што створаны Аб'яднаны штаб не звязаны ні з апазіцыяй, ні з дзейнай уладай. Яго задачамі называюцца фармаванне шматузроўневага падполля, арганізацыя акцый і мер процідзеяння сілавым ведамствам. Таксама аўтары звароту кажуць пра такія задачы, як падрыхтоўка палявых камандзіраў, арганізацыя контрразведкі, наладжванне міжнародных кантактаў. У перспектыве Аб'яднаны штаб, на іх думку, стане "будучым кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь на час пераходнага перыяду".

Сайт kali.by цяпер недасяжны ні з Беларусі, ні з-за яе межаў.

Зварот "мінскіх падпольшчыкаў"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі