Мінская міліцыя раптоўна прагаварылася, адкуль насамрэч тэлефонныя махляры

28/02/2026 - 16:57

Тэлефонныя махляры

Даказваючы, што ўкраінцы — ворагі беларусаў, прапаганда часта згадвае пра злачынныя кол-цэнтры, размешчаныя ва Украіне. Маўляў, разумееце, што за махляры падманваюць нашых пенсіянераў! Але мінская міліцыя раптоўна прагаварылася, адкуль тыя махляры.

Расказваючы пра мінчука, якога зламыснікі пераканалі закласці аўтамабіль і адвезці грошы ў суседнюю краіну "для дэкларавання", міліцэйская прэс-служба піша:  "Атрымаўшы за транспартны сродак 17 тысяч долараў, па ўказанні куратара ён таксама сустрэўся з мінчанкай сталага веку, забраў у яе пакет з наяўнымі грашыма і паехаў на цягніку за мяжу".

Цягнікі за мяжу цяпер ходзяць з Беларусі толькі ў адну краіну. І гэта зусім не Украіна. А таксама не Польшча, не Літва і не Латвія. Разумееце цяпер, што за махляры падманваюць нашых пенсіянераў?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі