Мінская міліцыя праверыць інцыдэнт на станцыі метро "Пятроўшчына" (відэа)

01/05/2016 - 18:53

Мінская міліцыя правядзе праверку інцыдэнту, які адбыўся на станцыі метро "Пятроўшчына" паміж супрацоўнікам міліцыі і пажылым чалавекам з кіёчкам.

Пра гэта паведаміў у сацыяльных сетках прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі. "Па сітуацыі ў метро. Прызначаная праверка. Сітуацыя будзе высвятляцца. Падрабязнасці агучым заўтра", — напісаў ён.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сацсетках з'явілася відэа інцыдэнту, які нібыта адбыўся 28 красавіка. У відэароліку відаць, як міліцыянт збівае немаладога чалавека з кійком і яго сабаку. Па словах відавочцаў, міліцыянт выганяў мужчыну, бо бамжы не павінны знаходзіцца ў метрапалітэне.

Нейкая жанчына дапамагла пабітаму мужчыну падняцца з падлогі і выйсці з пераходу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі