Мінская ДАІ будзе эвакуяваць аўто, якія перашкаджаюць прыбіраць вуліцы

14/11/2018 - 19:12

Мінская ДАІ з 15 лістапада будзе эвакуяваць аўтамабілі, якія перашкаджаюць камунальнікам прыбіраць вуліцы, паведамляе "Белсат".

Калі даішнікі пабачаць машыну, прыпаркаваную на праезнай частцы або з парушэннем правілаў дарожнага руху, яе адвязуць на штраф-стаянку. Міліцыянты спасылаюцца на неабходнасць прыбіраць вуліцы ў сувязі са зменай надвор'я. 

У ДАІ падкрэсліваюць, што эвакуацыя будзе ладзіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі