Мінскае "Дынама" прайграла СКА ў серыі плэй-оф Кубка Гагарына з лікам 1:4. У сераду дынамаўцы ў Санкт-Пецярбургу саступілі ў авертайме — 3:4 (1:0, 0:2, 2:1, 0:1).
Павел Варфаламееў адкрыў лік на 4-й хвіліне. Эміль Галімаў вызначыўся на 25-й і 30-й. На 43-й Варфаламееў і Дзяніс Масалёў адказалі двума шайбамі, і вывелі дынамаўцаў наперад.
Беларуская каманда была блізкая да другой перамогі запар, але гаспадары пляцоўкі здолелі перавесці гульню ў авертайм. Трэцюю шайбу на 58-й хвіліне закінуў Кірыл Марчанка.
А пераможную для армейцаў кропку паставіў Антон Бурдасаў на 69-й.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.