Мінскае “Дынама” перамагло “Гомель” і застаецца лідарам футбольнага чэмпіянату

08/09/2017 - 19:10

Мінскае “Дынама” атрымала чарговую перамогу ў чэмпіянаце Беларусі па футболе. У межах 21 тура сталічны клуб на выездзе з мінімальным лікам перайграў “Гомель” ― 1:0. Адзіны мяч у свае ж вароты пасля падачы вуглавога зрэзаў славацкі абаронца Лукаш Цесак

Такім чынам, “Дынама” набірае 49 ачкоў і незалежна ад вынікаў іншых матчаў застанецца на першым месцы ў турнірнай табліцы і пасля 21 тура. 

У суботу згуляюць бліжэйшыя пераследнікі мінчан. “Шахцёр”, у актыве якога на цяперашні момант 44 ачкі, на сваім полі прыме “Крумкачоў”, а БАТЭ (42 ачкі) — “Славію”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі