Залева ў Мінску 11 ліпеня 2026, калаж euroradio.fm
Моцныя залевы абрынуліся на цэнтральную Беларусь днём 11 ліпеня. Прыкметна пацярпеў Мінск: некаторыя вуліцы моцна затапіла, у выніку чаго яны ператварыліся ў рэкі.
Больш за тое: відавочцы знялі відэа, як кіроўцу таксі давялося выліваць ваду са свайго аўтамабіля.
У пахаладанні і моцных дажджах вінаваты цыклон "Бернадэт", які прыйшоў у Беларусь з Балтыйскага мора. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, залевы затрымаюцца ў нашай краіне як мінімум да канца выхадных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут