Мінск засыпала першым снегам (фота)

29/11/2015 - 11:11

У нядзелю 29 лістапада ў Мінску выпаў першы сапраўдны снег. Ім засыпала не толькі горад, але таксама Інстаграм мінчан. Карыстальнікі соцсетак выкладаюць сотні здымкаў.

Праўда, працягнецца гэтая зіма нядоўга: у пачатку наступнага тыдня ў сталіцы будзе вышэй за нуль і дождж, таму першы снег хутка знікне.

Дарэчы, амаль тыдзень таму, у панядзелак, 23 лістапада, раніцай у сталіцы таксама прайшоў снег, але растаў амаль адразу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі