Мінкульт абвясціў конкурс на эскіз помніка Якубу Коласу ў Стоўбцах

03/03/2019 - 07:58

Міністэрства культуры абвясціла конкурс на эскіз помніка Якубу Коласу ў Стоўбцах. Мэта конкурсу — стварыць манумент класіка беларускай літаратуры на яго малой радзіме. Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне павінна быць вытрымана “ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва”.

Удзельнічаць у конкурсе могуць прафесійныя скульптары і архітэктары. Заяўкі прымаюць да 2 траўня. Эскізныя працы будуць ацэньваць на адпаведнасць конкурсу, паводле высокага прафесійнага ўзроўню, выкарыстанню арыгінальнага рашэння і адлюстраванню найбольш выразнага вобразу.

Канкурсанты будуць удзельнічаць ананімна — іх працы пранумеруюць. Пераможца атрымае права на стварэнне помніка, кошт якога не можа перавышаць 200 тысяч рублёў. Сродкі выдзеліць Стаўбцоўскі райвыканкам, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі