Міністр замежных спраў Германіі аглядала руіны ў Харкаве

10/01/2023 - 15:58
Аналена Бербак у Харкаве / Jörg Blank/dpa

Міністр замежных спраў Германіі Аналена Бербак знаходзіцца ва Украіне. У аўторак яна наведала Харкаў, дзе аглядала руіны — наступствы расійскіх удараў па гэтым украінскім горадзе, піша bild.de. Бербак суправаджаў міністр замежных спраў Украіны Дзмітро Кулеба. Гэты візіт не анансаваўся.

Як адзначае @hromadske_ua, Аналена Бербак — першая прадстаўніца нямецкага ўраду, якая пасля пачатку вайны прыехала на ўсход Украіны. Падчас цяперашняга візіту яна паабяцала новыя пастаўкі зброі Украіне.

Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі