Лета / t.me/smolevichi_mp/
У аўторак, 14 ліпеня, у беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы і прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца паўночна-заходні, паўночны — ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 13-18 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +25...+30 градусаў.
У сераду, 15 ліпеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па захадзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Вецер чакаецца паўночнай чвэрці ўмераны, удзень пры навальніцах — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў цяпла, удзень прагназуецца 24-30 градусаў са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут