Міністр: Беларусь не "партызаніць" з памідорамі

24/10/2017 - 07:03
Леанід Заяц. Фота: TUT.by

Беларусь лічыць беспадстаўнымі абвінавачванні ў рээкспарце "санкцыйных" таматаў у Расію. На чарговы "наезд" Рассельгаснагляду на беларускую гародніну адказаў міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц.

Міністр нагадаў, што ў пачатку года Рассельгаснагляд правяраў ў Беларусі сады, гаспадаркі і сховішчы. "Напружанне спала, прэтэнзій да нас не было. Зараз паўстала пытанне, што нібыта мы пачынаем "партызаніць "з таматамі. У нашай краіне сёння дастаткова гэтай прадукцыі, каб забяспечыць свой рынак і адправіць на экспарт. Таму трэба не інспектаваць, а давяраць. Калі будзе давер, дык мы больш зробім разам, чым калі будуць у адрас суседа нейкія падазрэнні выказвацца", — адзначыў міністр.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі