Міністэрства сельскай гаспадаркі падарыла свой акварыум дзіцячаму дому

15/03/2017 - 09:32

На пачатку студзеня Еўрарадыё апублікавала матэрыял пра тое, што Міністэрства сельскай гаспадаркі плануе закупіць корм для рыбак свайго акварыума на суму 2000 рублёў. У Міністэрстве патлумачылі, што акварыум ужо шмат гадоў стаіць у прыёмнай міністра, перажыў некалькіх кіраўнікоў ведамства і сапраўды абслугоўваецца за дзяржаўны кошт.

Як стала вядома Еўрарадыё праз дзень пасля публікацыі, чыноўнікі вырашылі падарыць свой акварыум мінскаму Дзіцячаму дому №6. "Згодна з загадам ад 12.01.2017" №10 "Аб перадачы маёмасці" акварыум бескаштоўна перададзены Дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы дом №6" горада Мінска".

"Пазванілі самі і прапанавалі нам акварыум. У студзені недзе гэта было. Мы пагадзіліся. У нас ужо быў адзін, меншы. Яны нам гэты падарылі. Вялікі, там шмат рыбак. Дзеці радуюцца. Нам і самім, дарослым, цікава. Дорага абслугоўваць? Ды не, яны ж нам і корм падарылі, дарагі нейкі, па накладных. Усё афіцыйна", ― расказалі Еўрарадыё у Дзіцячым доме №6.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі