Міністэрства аховы здароўя паказала абноўленыя аўтамабільныя аптэчкі

17/01/2024 - 07:57

Сёлета вытворцы павінны цалкам перайсці на выпуск аптэчак новага ўзору  / t.me/minzdravbelarus/

Міністэрства аховы здароўя Беларусі паказала абноўленыя аптэчкі, якія павінны быць у аўтамабілістаў і на прадпрыемствах. Іх склад быў перагледжаны сёлета. З аўтамабільнай аптэчкі прыбралі нестэрыльныя бінты, раствор ёду, эластычны бінт, вату і шпулькавы лейкапластыр, а дадалі перакіс вадароду, ізатэрмічную коўдру, перавязачны пакет і пальчаткі.

У Мінаховы здароўя падкрэсліваюць, што старыя аптэчкі аўтамабілісты змогуць выкарыстоўваць да заканчэння іх тэрміну прыдатнасці. На выпуск аптэчак новага ўзору вытворцы цалкам павінны перайсці да 1 студзеня 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі