Мінінформ заблакаваў сайт незалежнага часопісу ARCHE

10/07/2022 - 08:31

У Беларусі заблакаваны сайт незалежнага часопісу ARCHE.

Arche.by далучыўся да немалой ужо кампаніі заблякаваных Міністэрствам інфармацыі сайтаў. Пятля сьціскаецца. Дабілі/выпхнулі за мяжу буйных, узяліся дабіваць дробных і паўжывых,піша галоўны рэдактар ARCHE Валер Булгакаў.

Паведамленне аб блакіроўцы / скрыншот Валера Булгакава

Яшчэ ў лютым друкаваная прадукцыя выдавецтва ARCHE з'явілася на XXVIII Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў “Белэкспа”. Цяпер Мінінфарм вырашыў, што беларусам не патрэбен доступ да сайту беларускамоўнага інтэлектуальнага часопіса.

Раней у ARCHE былі праблемы з беларускімі ўладамі. КДБ знаходзіў экстрэмізм у ARCHE у 2008 годзе, калі гэта яшчэ не было мэйнстрымам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі