Мінінфармацыі заблакавала баранавіцкі сайт Intex-press

29/12/2021 - 14:23

Міністэрства інфармацыі заблакавала сайт баранавіцкага выдання Intex-press. У Беларусі ён перастаў адчыняцца.

"Сёння мы атрымалі "падарунак" ад Міністэрства інфармацыі Беларусі да дня нараджэння нашага выдання 30 снежня. Нам даслалі копію загаду за подпісам міністра аб абмежаванні доступу да сайта http://intex-press.by.

Прычына — "парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі ў частцы размяшчэння інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена". Які перыяд часу будзе дзейнічаць гэта абмежаванне, мы не ведаем. На жаль, наш сайт ужо перастаў адчыняцца ў Беларусі", — піша рэдакцыя выдання.

Праблемы ў Intex-press пачаліся пасля таго, як на пачатку 2021-га там выйшл інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай. Газету перасталі друкаваць у Беларусі і выкраслілі з падпіснога каталога на другое паўгоддзе. Рэдактар выдання атрымаў пракурорскае папярэджанне. Пасля гэтага выданне стала існаваць толькі ў электронным выглядзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі