Мінгарвыканкам звярнуўся да мінчан, каб яны дапамаглі прыбраць снег. "Пераканаўча просім прыбраць снег каля машынамесцаў і ў дварах", — СМС з такім тэкстам масава прыходзіць мінчукам на іх мабільныя тэлефоны. З просьбай зрабіць рассылку ўлады звярнуліся да мабільных аператараў. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Мінгарвыканкаме.
Супрацоўніца Мінгарвыканкама: "Мы звярнуліся па дапамогу да мабільных аператараў. Хочацца, каб людзі дапамаглі камунальным службам. Хаця б прыбралі свае машынамесцы і двары. Але ж гэта справа дабраахвотная. Бо ўжо званяць раз'юшаныя грамадзяне".
Тэкст СМС складалі самі мабільныя аператары, дадалі ў Мінгарвыканкаме.
Абураныя грамадзяне таксама пачалі тэлефанаваць на нумар 101, з якога нібыта былі дасланыя СМС. Мінскае упраўленне МНС просіць не тэлефанаваць на гэты нумар, бо гэта займае лінію і перашкаджае прымаць рэальныя выклікі ратавальнікаў.
У сацыяльных сетках таксама пачалі абурацца і жартаваць з такіх СМС. Маўляў, спачатку на выбары запрашалі, цяпер снег просяць прыбіраць.
Vera Prokhorova: Без стеснения за наши же налоги нас просят самих убирать снег! Не, ну каковы подлецы! Вы уберите сами, а мы налоги ещё повысим!
Anton Sawko: Не только пропало желание убирать, но появилось желание засыпать то что откопал.
Глеб Малофеев: Видимо, в разработке уже штраф за отсутствие лопаты в авто.
Ales Piletski: Идея для Нацбанка – разослать людям смски с просьбой покупать доллары.
Viktar Malishevsky: Антология смсок от власти: От "Твой голос важен!" до "убрать снег"
Eka Terina: Менавiта так. Вось жа сфармулявалi. Ветлiва i шчыра папрасiць ну нiяк. Просьба як загад.
У Беларусь ідзе цыклон “Эма” — такі ж як "Даніэла"
Вышыня снежнага покрыва ў краіне і Мінску вырасце яшчэ на 10-15 см.
Гарвыканкам зноў дасылае смс з пераканаўчай просьбай прыбраць снег
У пятніцу раніцай смс ад Гарвыканкама прыйшла ўжо другі раз. І зноў з пераканаўчай просьбай прыбраць снег.
Як "Ламбаргіні" і "Мерсэдэс" сталі падснежнікамі (фота)
Пасля цыклона "Даніэла" многія ўладальнікі спартыўных аўтамабіляў не змаглі выехаць. Таму пакінулі свае аўтамабілі проста ў снезе.
To see this content visit the full version of this page.