Мінфін Расіі абвяргае звесткі, што прыпыняе крэдытаванне Беларусі

10/08/2018 - 17:17

Міністэрства фінансаў Расійскай Федэрацыі абвяргае звесткі пра тое, што Масква прыпыняе крэдытаванне Мінска. Пра гэта перадае ТАСС са спасылкай на прэс-службу Мінфіна Расіі.

"Інфармацыя аб прыпыненні Расейскай Федэрацыяй крэдытавання Беларусі не адпавядае рэчаіснасці. Так, згодна з наяўнымі дамоўленасцямі, фінансуюцца выдаткі, звязаныя з выкарыстаннем Рэспублікай сродкаў дзяржаўнага экспартнага крэдыту, прадастаўленага на збудаванне АЭС", — кажуць у расійскім ведамстве.

Таксама ў Мінфіне Расіі паведамілі пра актыўную падрыхтоўку дакументаў па выдачы новага фінансавага крэдыту, а таксама траншаў крэдыту, вылучанага па лініі Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.

Звесткі аб прыпыненні расійскіх крэдытаў з'явіліся ў СМІ са спасылкай на Reuters. Гэтае агенцтва грунтавалася на службовых дакументах "Белнафтахіма". У прыватнасці, там паведамлялася, што Расія нібыта прыпыніла выдачу крэдытаў Беларусі і плануе абмежаваць бяспошлінныя пастаўкі нафтапрадуктаў і звадкаванага газу з IV квартала 2018 года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі