Улады сталіцы павялічылі фінансаванне грамадзянскіх ініцыятыў / LookByMedia
Мінскія ўлады ў 2026 годзе павялічылі фінансаванне грамадзянскіх ініцыятыў з 450 тысяч рублёў да 1,5 мільёна. Пры гэтым маштабных праектаў, якія патрабуюць значных фінансавых укладанняў і прадугледжваюць змены за межамі аднаго двара, практычна няма. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарсавета Арцём Цуран.
"Нягледзячы на тое, што ў рэспубліцы праект па рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў існаваў і раней, для сталіцы ён даволі новы. У кожным раёне ёсць актыўныя людзі, якія хочуць змяніць у лепшы бок той куток горада, дзе яны жывуць.
У мінулым годзе мы рэалізавалі 14 праектаў — гэта дзіцячыя пляцоўкі і рэканструкцыя аднаго мемарыяльнага знака. На 2026 год вызначаны 39 заявак-пераможцаў з 70, пададзеных на конкурс", — адзначыў чыноўнік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут