Мінчук Дзмітрый Белікаў атрымаў тры гады "хіміі" за 10 хвілін на вулічнай акцыі

16/08/2021 - 15:34

Мінчук Дзмітрый Белікаў атрымаў тры гады "хіміі" (абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу) за 10 хвілін на вулічнай акцыі 20 верасня мінулага года ў Мінску. Як паведамляюць праваабаронцы, яго прызналі вінаватым у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак".  Крымінальную справу разглядаў суд Заводскага раёна сталіцы. Белікаў знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Дзмітрыя Белікава прызналі вінаватым у тым, што 20 верасня 2020-га ён далучыўся да мітынгу ў складзе групы з 800 чалавек, прыняў актыўны ўдзел у ім, меў з сабой сцяг. Пры гэтым была парушана праца транспарту. У судзе паказалі відэазапіс, на якім пратэстовец пазнаў сябе. Белікаў прызнаў сябе вінаватым.

Адвакат падкрэсліваў, што абвінавачаны далучыўся да мітынга неўсвядомлена, калі выходзіў з крамы, а агульны час яго ўдзелу ў мерапрыемстве не перавысіў 10 хвілін. Таксама адвакат нагадаў, што няма доказаў спынення транспарту ў той час і ў тым месцы, дзе быў Белікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі