Мінадукацыі рэкамендуе прыпыніць лекцыі ва ўніверсітэтах

16/03/2020 - 12:32

Ва ўмовах распаўсюду каранавіруса Міністэрства адукацыі рэкамендуе часова адмяніць лекцыі ў беларускіх ВНУ. Як гаворыцца ў Telegram-канале ведамства, гэта робіцца, каб пазбегнуць масавага збору людзей. Замест лекцыяў рэкамендуецца праводзіць іншыя заняткі, прадугледжаныя навучальнымі планамі і праграмамі — практыкумы, кансультацыі, лабараторныя. 

Таксама Мінадукацыі папярэджвае: "Будзе абмежаванае правядзенне навуковых і культурна-масавых мерапрыемстваў. Разам з тым, ва ўсіх установах адукацыі павінен быць арганізаваны нармальны навучальны працэс і прынятыя неабходныя санітарна-прафілактычныя меры, прадпісаныя органамі санэпіднагляду". 

Студэнцкія інтэрнаты бяруцца пад асаблівы кантроль: туды рэкамендуюць не пускацйь ніякіх пабочных асобаў і ўзмацніць супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы.

Прэс-служба міністэрства запэўнівае, што аа ўсіх установах адукацыі праводзіцца неабходная інфармацыйна-растлумачальная работа.

Пры найменшых праявах захворвання на каранавірус рэкамендуецца звяртацца да медыкаў. 

На сёння ў Беларусі каранавірус выяўлены ў 36 чалавек. Ад лекцыйных заняткаў ужо адмовіўся Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі