Украінскае Міністэрства абароны адрэагавала на віншаванне Аляксандра Лукашэнкі ўкраінскага народа з Днём незалежнасці Украіны, у якім ён пажадаў "мірнага неба" (а ў той жа дзень з тэрыторыі РБ паляцелі ракеты). У афіцыйным акаўнце ведамства ў Twitter змешчана пажаданне "дыктатару": "Мы жадаем Лукашэнку такога ж мірнага неба... і ўз'яднання са сваімі добрымі сябрамі Хусэйнам і Кадафі".
Ва Украіне згаданае віншаванне Аляксандра Лукашэнкі называюць "цынічным". Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка напісаў у Telegram: "Лукашэнка будзе вісець на слупе ў наступны ўкраінскі Дзень Незалежнасці". У адказ Генпракуратара Беларусі распачала крымінальныя справы. Пажаданне Мінабароны Украіны ў Мінску, магчыма, "не заўважаць".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут