Мінабароны расказала, як "чалавек-шырма" дыскрэдытуе войска

17/10/2017 - 08:22
Фота: не Антон Матолька.

Міністэрства абароны апублікавала 2-хвілінны ролік з камеры відэаназірання, які расказвае, як перад брамай ведамства з'явілася машына з плакатам "Войска, дзе вешаюць нашых дзяцей, — гэта не войска, гэта г**но!". Прэс-служба Мінабароны настойвае на тым, што машына з'явілася там не проста так, а "ў межах кампаніі па дыскрэдытацыі Узброеных Сіл", і ўяўляла з сябе "правакацыйныя дзеянні, якія выдаюцца за акцыю пратэсту".

На думку Мінабароны, у "правакацыі" ўдзельнічалі: "фатограф — 1, кіроўца — 1, пабіты аўтамабіль — 1, чалавек-шырма (той, хто адцягвае ўвагу вартавога) — 1, чалавек-каардынатар — 1". Дзіўна, што ў ліку "дыскрэдытатараў" не згаданая варона, што гуляла па ганку міністэрства:

"Рэдакцыйнае заданні выкананае. Матэрыял "заліваецца" на сайт, грошы грантадаўцаў адпрацаваныя", — робіць выснову Міністэрства абароны.

Пад заднім шклом машыны ляжыць плакат, на якім згадваюцца Аляксандр Коржыч і Арцём Басцюк — салдаты, знойдзеныя павешанымі у частках пад Барысавам. Абодва хлопцы скардзіліся на дзедаўшчыну. Гібель першага і спыненне расследавання па справе другога выклікалі вялікі рэзананс у грамадстве.

Аўтар плаката задае пытанне: "Чый сын наступны?".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі