Мінабароны паведаміла пра смерць вайскоўца Брэсцкага гарнізона

16/06/2016 - 15:36

16 чэрвеня ў дарожна-транспартным здарэнні загінуў вайсковец тэрміновай службы адной з вайсковых часцей Брэсцкага гарнізона, інфармуе прэс-служба Мінабароны. Паведамляецца, што ДТЗ адбылося, калі вайсковец быў у адпачынку і ехаў на асабістым транспарце.

Прычыны аварыі ўдакладняюцца.

Міністэрства абароны выказвае спачуванні родным і блізкім загінулага.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі