Мінабароны: Па дарогах чатырох вобласцяў пройдзе ваенная тэхніка

17/02/2019 - 08:57

Мінстэрства абароны папярэдзіла, што на дарогах чатырох вобласцяў Беларусі будуць з’яўляцца калоны ваеннай тэхнікі.

Паводле інфармацыі, змешчанай на сайце ведамства, “у рамках правядзення мерапрыемстваў комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатовасці Узброеных Сілаў з 17 па 19 лютага 2019 г. будзе ажыццяўляцца перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па аўтадарогах рэспубліканскага значэння ў Віцебскай, Мінскай, Брэсцкай і Магілёўскай вобласцях”.

Жыхароў населеных пунктаў і кіроўцаў транспартных сродкаў просяць улічваць гэтыя акалічнасці і быць гранічна ўважлівымі пры перамяшчэнні ваеннай тэхнікі.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі