Мікалай Статкевіч атрымаў 5 сутак арышту за акцыю каля КДБ

23/11/2018 - 16:22

За акцыю "Ланцуг памяці", якая прайшла каля КДБ 29 кастрычніка, Мікалая Статкевіча асудзілі на пяць сутак арышту. Сам палітык у каментары Радыё "Свабода" паведаміў, што прысуд яму вынеслі за пост у Фэйсбуку, дзе ён заклікаў людзей прыйсці на гэтую акцыю. 

Пакуль што Статкевіч на волі.

Копію судовага рашэння апазіцыянер атрымаў 22 лістапада па пошце. Калі адбыўся суд, ён не ведае. Разам з тым, Статкевіча аштрафавалі за ўдзел у дзвюх вулічных акцыях — агулам на 2000 рублёў. Па яго словах, у дакуменце не ўдакладняецца, за якія менавіта акцыі яго аштрафавалі.

Палітык дадаў, што падобныя лісты пра штрафы прыйшлі яго паплечнікам і жонцы Марыне Адамовіч, якія бралі ўдзел у вулічных акцыях.

Як распавядала Еўрарадыё, акцыя "Ланцуг памяці" каля будынку КДБ адбылася ўвечары 29 кастрычніка. Гэтая акцыя прысвячалася 81-й гадавіне так званай "чорнай ночы", калі былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратары, навукоўцы, дзяржаўныя дзеячы. Удзельнікі "Ланцуга памяці" трымалі ў руках партрэты растраляных і свечкі. 

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 23.11:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі