Мікалай Лукашэнка прывёз падарункі: мёд, 1,5 тоны бульбы і 2-х коз (відэа)

11/01/2019 - 17:44

Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы, а сярод іх і малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай Лукашэнка, наведалі мінскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Яны наладзілі канцэрт і пакінулі падарункі. Як інфармуе тэлеканал СТБ, з гаспадаркі Аляксандра Лукашэнкі былі перададзеныя мёд, дзве казы — Вера і Дуся, а таксама паўтары тоны бульбы ў мяхах, падобных на тыя, што нядаўна атрымаў Уладзімір Пуцін.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі