Мікалай Лазавік патлумачыў высокую яўку на датэрміновае галасаванне

11/10/2015 - 08:22

У эфіры тэлеканала "Беларусь 1" сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік патлумачыў высокую актыўнасць выбарцаў на датэрміновым галасаванні.

Як паведамлялася раней, датэрмінова прагаласавалі больш за 36% выбарцаў. На думку Лазавіка, гэта сведчыць пра высокую актыўнасць выбарцаў. Таксама, кажа чыноўнік, вялікую ролю адыгралі такія фактары, як добрая праца арганізатараў выбараў і актыўнасць кандыдатаў, якія агітавалі за сваё абранне, сустракаліся з выбарцамі і заклікалі іх прыйсці на выбарчыя ўчасткі, перадае БЕЛТА.

Паводле звестак ЦВК, найбольшы адсотак датэрміновага галасавання паказала Віцебская вобласць — 39,49%, найменшы — у Мінску 29,49%. За межамі Беларусі прагаласавалі 30,25% выбаршчыкаў.

Фота: БЕЛТА

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі