Мігранты актывізаваліся на беларуска-латвійскай мяжы

04/07/2024 - 14:41

Мяжа Беларусі і Латвіі / Дзяржаўная памежная ахова Латвіі

Апошнія тры дні істотна павялічыўся паток незаконнай міграцыі на беларуска-латвійскай мяжы, паведамляе Дзяржаўная памежная ахова Латвіі.

За мінулыя суткі латвійскія памежнікі прадухілілі 62 незаконныя спробы перасячэння мяжы.

Каментуючы журналістам сітуацыю, начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунтыс Пуятс падкрэсліў: "Апошнія тры дні мы сутыкаемся з досыць інтэнсіўным патокам асоб, якія жадаюць трапіць у Латвію нелегальна. Учора было прадухілена 65 такія спробы, заўчора — 51, а да гэтага — 47".

Паводле яго, нерэгулярныя мігранты актывізаваліся на латвійскім кірунку. Адпаведна іх колькасць зменшылася ў суседніх краінах — Літве і Польшчы.

Для параўнання: беларуска-польскую мяжу 3 ліпеня нелегальна спрабавалі перайсці больш за 30 чалавек, 2 ліпеня — амаль 50 чалавек, 1 ліпеня — толькі 20. У Літве спробаў нелегальнага перасячэння мяжы за апошнія тры дні не зафіксавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі