“Месца Беларусі ў Еўропе”: па якім пашпарце ў тое месца пускаюць — эфір

24/05/2024 - 07:29

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

Як гэта ні дзіўна, аднымі выбарамі ў Каардынацыйную раду палітычнае беларускае жыццё не абмяжоўвалася цягам апошніх тыдняў. Так, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі з 9 па 17 траўня знаходзіўся з працоўным візітам у ЗША. Да прыкладу, у Бостане ён узяў удзел у дыскусіі ў Цэнтры Дэвіса Гарвардскага ўніверсітэта на тэму пагрозы незалежнасці Беларусі з боку Расіі, а ў Вашынгтоне вёў перамовы ў Дзярждэпартаменце, Радзе нацбяспекі, у Сенаце і Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. Далей была Стакгольмская канферэнцыі па Беларусі. Усяго не пералічыць. Вось толькі пра пашпарт Новай Беларусі за ўсімі гэтымі навінамі не было чуваць зусім нічога…

Чым адметны травеньскі візіт Кавалеўскага ў Вашынгтон і якіх вынікаў ён дамогся? Чаму менавіта Швецыя стала месцам правядзення канферэнцыі па Беларусі і якое значэнне мае гэтае мерапрыемства? Чаму нічога не чуваць ні пра выбары ў КР ад Ціханоўскай, ні пра пашпарт Новай Беларусі ад Кавалеўскага? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі