Мем дня: Астану пераймянуюць Нурсултан, а Мінск — у Рыгоравічы?

20/03/2019 - 12:47
euroradio.fm

Карыстальнікі байнэта яшчэ не паспелі сабраць усе лайкі за свае твіты і посты пра адстаўку Нурсултана Назарбаева, як у іх з'явілася новая нагода для жартаў. Касым-Жамарт Такаеў, які заступіў на пасаду прэзідэнта Казахстана прапанаваў перайменаваць сталіцу краіны Астану ў Нурсултан. Парламент краіны аднагалосна падтрымаў і зацвердзіў адпаведныя папраўкі ў канстытуцыю.

Па аналогіі з казахстанскім сцэнарыем беларусы ў сацсетках пачалі прапаноўваць свае варыянты новай назвы для сталіцы Беларусі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі