Меліціна Станюта завершыць кар'еру да канца 2016 года

22/12/2016 - 09:56

Вядомая беларуская гімнастка Меліціна Станюта вырашыла завяршыць кар'еру да канца 2016 года, піша by.tribuna.com. Апошні выступ гімнасткі адбудзецца на міжнародным турніры ў Baby Cup, які пройдзе 23 снежня ў мінскім Палацы спорту.

Спартоўка не паведаміла, чым здзівіць гледачоў у сваім апошнім выступе. "Не хачу раскрываць карты, але гледачоў чакае сюрпрыз. Спадзяюся, усім спадабаецца гала-канцэрт, дзе і будзе прадстаўлены мой нумар", — заявіла Станюта.

Раней гімнастка выказвала намер спаборнічаць яшчэ ў 2017 годзе. Але, па яе словах, за апошнія пару месяцаў зразумела, што мінулы сезон для яе стане, хутчэй за ўсё, заключным.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі