Медыкі: стан Латыпава стабільны, жыццю нічога не пагражае

01/06/2021 - 17:26

Стан здароўя Сцяпана Латыпава стабільны, яго жыццю нічога не пагражае. Пра гэта заявіў загадчык хірургічным аддзяленнем МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Віталь Германовіч.

"Пацыент паступіў у 15:30. Пры паступленні былі выкананыя ўсе неабходныя медыцынскія мерапрыемствы, была праведзена апрацоўка раны. На дадзены момант стан стабільны, жыццепагражальных сітуацый няма", — перадае яго словы "СБ. Беларусь сегодня".

Палітвязень Сцяпан Латыпаў на судзе 1 чэрвеня уваткнуў сабе ў горла асадку, спрабуючы ўчыніць суіцыд. Перад гэтым ён паведаміў, што з яго патрабавалі прызнальныя паказанні, пагражаючы пачаць крымінальныя справы на сваякоў і суседзяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі