"Медуза": Пуцін пачаў рэпрэсіі супраць ФСБ за правал ва Украіне

11/03/2022 - 16:59

На трэцім тыдні вайны расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін пачаў рэпрэсіі супраць ФСБ за правал ва Украіне. Як паведамляе meduza.io, кіраўніцтва так званай 5-й службы ведамства апынулася пад хатнім арыштам (гэта генерал Сяргей Бяседа і яго намеснік) — за нямэтавае выкарыстанне сродкаў і кепскую разведвальную інфармацыю. Афіцыйнага пацверджання гэтым даным няма.

5-я служба — гэта Служба аператыўнай інфармацыі і міжнародных сувязяў ФСБ РФ. Яна, між іншым, займаецца разведвальнымі аперацыямі на тэрыторыі былога СССР. Сярод задач — утрыманне постсавецкіх краін у сферы ўплыву Расіі.

Мяркуецца, што менавіта гэтая служба прадастаўляла Пуціну інфармацыю пра сітуацыю ва Украіне напярэдадні агрэсіі. Цяпер жа ён усвядоміў, што яна не адпавядала сапраўднасці: і пра настроі ўкраінцаў, і пра іх адносіны да Расіі і да сваёй улады, і пра сілу ўкраінскай арміі. Відаць, спецслужбісты проста не хацелі злаваць прэзідэнта РФ і перадавалі яму дакументы з інфармацыяй, якую ён сам хацеў пачуць.

У выніку былы кіраўнік ФСБ Уладзімір Пуцін стаў аб'ектам кпінаў: разведка ў кадравага разведчыка, як высветлілася, працуе кепска. У гэтым ён ужо пераканаўся і сам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі